МЗС Беларусі лічыць Паўднёвую Асецію і Абхазію часткамі Грузіі
Міністэрства замежных спраў Беларусі фактычна прызнала права Грузіі на тэрыторыі Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі. Такую выснову можна зрабіць з выказванняў намесніка начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандра Лукашэвіча. Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", Лукашэвіч пракаментаваў нядаўнія штрафы грамадзянам Беларусі, якія наведалі Абхазію. Беларускі чыноўнік адзначыў, што праезд у гэтыя рэспублікі не з тэрыторыі Грузіі і без дазволу грузінскіх уладаў забараняецца і караецца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Грузіі.
Таксама Лукашэвіч настойліва рэкамендаваў беларускім грамадзянам улічваць гэтыя палажэнні грузінскага заканадаўства пры планаванні паездак у Абхазію і Паўднёвую Асецію.
Таксама Лукашэвіч настойліва рэкамендаваў беларускім грамадзянам улічваць гэтыя палажэнні грузінскага заканадаўства пры планаванні паездак у Абхазію і Паўднёвую Асецію.