МЗС не мае звестак, што беларусы пацярпелі ў выніку падрыву цягніка ў Расіі
Міністэрства замежных спраў і амбасада Беларусі ў Расіі не маюць інфармацыі пра тое, ці ёсць беларускія грамадзяне сярод пацярпелых у выніку падрыву цягніка "Неўскі экспрэс". БелаПАН нагадвае, што ў выніку аварыі ўвечары 27 лістапада загінулі не менш за 30 чалавек, пацярпелі 96, лёс 18 пасажыраў невядомы. Агулам у цягніку знаходзілася 682 чалавекі разам з машыністам і праваднікамі.
Генпракуратура кваліфікавала здарэнне як тэрарыстычны акт. На месцы крушэння цягніка знойдзена варонка памерам паўтара метры на метр. Сёння ў інтэрнэце з'явілася заява ад імя адной з расійскіх нацысцкіх груповак, якая ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.