МЗС пазбавіла акрэдытацыі карэспандэнта "Газеты выборчай" Андрэя Пачобута

Міністэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі карэспандэнта "Газеты выборчай" Андрэя Пачобута. Падставай для гэтага сталі чатыры яго публікацыі ў гэтым выданні.
Як паведамляе ў сваім блогу Пачобут, яны былі прысвечаныя прымусовай дактыласкапіі мужчынскай часткі насельніцтва Беларусі, выдаленню польскіх ксяндзоў з краіны і дыялогу афіцыйнага Мінску з Захадам. Паводле МЗС Беларусі, публікацыі маюць тэндэнцыйны характар і абражаюць кіраўніка дзяржавы.