МЗС РБ: Складаююцца спісы жадаючых выехаць з Лівіі

Пра гэта заявіла сёння начальнік аддзела прэс-службы МЗС РБ Марыя Ваньшына. Пры гэтым яна прызнала, што гэтыя звесткі "не могуць быць вычарпальнымі".

Ваньшына нагадала, што ў Мінск ужо прыбыла першая група беларусаў, эвакуяваных з Лівіі сіламі МНС Расіі. "Частка беларускіх грамадзян не была гатовая да эвакуацыі, частка – адмовілася ў апошні момант", - адзначыла яна.

Прадстаўнік МЗС паведаміла, што пытанне пра эвакуацыю беларускіх медыкаў, якія знаходзяцца у горадзе Гадамес, "на павестцы дня пакуль не стаіць".

"На дадзены момант сітуацыя ў гэтым горадзе працягвае заставацца спакойнай, сутыкненняў не адбываецца", - растлумачыла яна.

Ваньшына паведаміла, што цяпер супрацоўнікі пасольства РБ у Лівіі на падставе зваротаў складаюць спісы жадаючых выехаць з Лівіі, перадае АФН.