МЗС Вялікабрытаніі: Сітуацыя з дэмакратыяй ў Беларусі непакоіць
Сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі працягвае турбаваць. Аб гэтым гаворыцца ў штогадовым дакладзе аб сітуацыі з правамі чалавека за 2007 год, які 25 сакавіка прадставіў у Лондане кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дэвід Мілібанд. У дакуменце згадваюцца 22 краіны, стан дэмакратыі ў якіх выклікае ў Вялікабрытаніі найбольшыя перасцярогі. Акрамя Беларусі, згадваюцца Расія, Афганістан, Бірма, Куба, Ірак, Іран, Узбекістан. У дакладзе, у прыватнасці, адзначаецца, што мінулыя ў студзені 2007 года мясцовыя выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам: прадстаўнікі апазіцыі не дапушчаліся да ўдзелу ў працы выбарчых камісій, апазіцыйным кандыдатам адмаўлялі ў рэгістрацыі, праваахоўныя органы ладзілі ператрусы ў офісах палітычных партый і канфіскоўвалі перадвыбарныя матэрыялы, затрымлівалі актывістаў апазіцыі. Акрамя таго, адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваўся для прасоўвання праўладных кандыдатаў.
Аўтары дакладу указваюць на тое, што ў кастрычніку 2007 года, за некалькі дзён да правядзення "Еўрапейскага маршу", улады правялі масавыя прэвентыўныя затрыманні, а таксама запалохвалі апазіцыйных актывістаў і студэнтаў. "Усе гэтыя дзеянні стварылі атмасферу пагрозы і страху", — падкрэсліваецца ў дакуменце.
У цяперашні час Вялікабрытанія асабліва занепакоеная тым, што па-ранейшаму знаходзіцца ў турме экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, які прызнаны сусветнай супольнасцю палітычным зняволеным. Турбота брытанскага замежнапалітычнага ведамства таксама выклікаюць мінулыя ў 2007 годзе "палітычна матываваныя арышты". "Мы таксама занепакоеныя тым, што судовая ўлада не з'яўляецца цалкам незалежнай, — гаворыцца ў дакладзе. — Працягваецца ціск на няўрадавыя арганізацыі, а празмерныя юрыдычныя патрабаванні лёгка дазваляюць уладам іх зачыняць". Незалежныя СМІ і журналісты па-ранейшаму маюць цяжкасці пры выкананні сваёй працы, канстатуецца ў дакуменце.
Яго аўтары падкрэсліваюць, што ўлады дагэтуль не правялі належнага расследавання спраў аб знікненнях у 1999—2000 гадах Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага.
"Вялікабрытанія працягне аказваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Вялікабрытанія застанецца адданай ідэі падтрымкі высілкаў для развіцця дэмакратыі ў Беларусі", — адзначаецца ў дакладзе.
БелаПАН