На адной з памежных заставаў каля Бераставіцы застрэліўся памежнік

На адной з памежных заставаў каля Бераставіцы застрэліўся памежнік

На адной з памежных заставаў каля Бераставіцы каля 10-й гадзіны раніцы 10 жніўня застрэліўся памежнік. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Паведамляецца, што малады чалавек падчас дзяжурства зайшоў у падсобнае памяшканне і стрэліў у сябе з табельнай зброі.

Пра загінулага вядома няшмат. Вайскоўцу было 21-22 гады. Ёсць звесткі, што гэта быў вайсковец-кантрактнік. Тэрміновую службу ён праходзіў на гэтай жа заставе, а потым падпісаў кантракт.

Прычыны здарэння не паведамляюцца. Некаторыя калегі загінулага выказваюць меркаванне, што прычынай стала няшчаснае каханне.

Праверку па факце смерці памежніка праводзіць Гродзенскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта.