На афішах у Беларусі будуць пазначаць, ці спявае артыст пад “фанеру”
Цяпер на ўсіх беларускіх афішах будзе пазначацца, ці спявае выканаўца пад фанаграму. Адпаведныя змены ў закон “Аб рэкламе” былі прынятыя 5 жніўня.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава. Паводле яе слоў, раней у законе не агаворвалася, якім чынам арганізатары канцэртаў павінны даводзіць інфармацыю пра выканаўцу да слухача.
“Паводле закона “Аб абароне правоз спажыўцоў”, да спажыўца павінна даводзіцца інфармацыя, што ў дадзеным мерапрыемстве выкарыстоўваецца фанаграма. Цяпер, у законе “Аб рэкламе” замацоўваецца парадак інфармацыі да спажыўца”.
Як адзначыла Ірына Барышнікава, караць у выніку парушэння закона будуць не выканаўцу і, магчыма, нават не арганізатара, а рэкламадаўцу. Максімальны пакаранне — штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (285-830 долараў).