На арэнах футбольнага чэмпіянату свету зладзяць ахвярапрынашэнні кароваў?
Арганізацыя Makhonya Royal Trust, у якую ўваходзяць прадстаўнікі высакародных сямействаў розных племянных аб'яднанняў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, прапанавала высвянціць стадыёны, на якіх пройдуць матчы чэмпіянату свету-2010. На кожнай арэне прапануецца правесці рытуальнае ахвярапрынашэнне каровы. Ініцыятыва атрымала падтрымку міністра і чальца аргкамітэта чэмпіянату Сікела Шыкекі, паведамляе "Прессбол". Ён заявіў, што збіраецца вынесці яе на абмеркаванне ў Кангрэсе традыцыйных лідараў Паўднёвай Афрыкі і лабіраваць для ўхвалы ФІФА.
"Кубак свету адбудзецца на афрыканскім кантыненце. І мы павінны пераканацца ў тым, што нашы госці адчуюць культуру і традыцыйныя каштоўнасці Паўднёвай Афрыкі", — цытуе Шыкеку BBC.
Нацыянальная рада ПАР па прадухіленні жорсткага абыходжання з жывёламі выступіла з пратэстам супраць гэтай ініцыятывы. Рада гатовая змірыцца з ахвярапрынашэннямі, але патрабуе забяспечыць гуманнае адпраўленне абраду і добры догляд за скацінай.