На аўтадорозе Мінск – Гродна адбылася аварыя з удзелам “Мерседэса” і каня
Трагічнае здарэнне адбылося на аўтадорозе Мінск – Гродна. Кіроўца “Мерседэса”, які ехаў у сталіцу, сутыкнуўся з возам. Спалоханы конь выбег на паласу сустрэчнага руху. Яго гаспадар кінуўся
даганяць жывёлу і патрапіў пад колы аўтамабіля “Фольксваген”. Мужчына
памёр ад атрыманых траўмаў.
Агулам за мінулыя суткі ў Беларусі адбыліся 29 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінулі 8 чалавек, 24 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
БелаПАН
Агулам за мінулыя суткі ў Беларусі адбыліся 29 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінулі 8 чалавек, 24 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
БелаПАН