На банкаўскую картку жыхара Жодзіна памылкова пералічылі 170 тыс. еўра
170 тысяч еўра замест 170 тысяч рублёў памылкова пералічылі на банкаўскую картку жыхара Жодзіна. Высветлілася, што памыліўся супрацоўнік банка.
Звычайны рабочы вырашыў не паведамляць у банк пра чужыя грошы і пачаў іх здымаць. Пасля 90 аперацый у кішэні жодзінца аказалася больш за 50 тысяч еўра. Грошы ён вырашыў захоўваць у сваякоў.
Аднак неўзабаве ў банку заўважылі памылку і заблакавалі картку "шчасліўчыка". Усе грошы ён вярнуў. Як паведамляе тэлеканал СТВ, перажыўшы такі стрэс, мужчына паехаў разам з сям'ёй адпачываць у Сочы.