На беларуска-польскай мяжы выявілі “радыяцыю на колах”
“Радыяцыю на колах” выявілі беларускія памежнікі ў пункце пропуску “Казловічы”. Аўтамабіль, які ехаў з Нямеччыны ў Расію, выпраменьваў дозу, якая
перавышала норму радыеактыўнага фону ўдвая. Небяспечны аўтацягнік
адразу ж быў ізаляваны, на месца прыбылі супрацоўнікі Міністэрства па
надзвычайных сітуацыях.
Паводле папярэдніх звестак, “свяціўся” алюміневы канцэнтрат, паведамляе газета “Звязда”.
Паводле папярэдніх звестак, “свяціўся” алюміневы канцэнтрат, паведамляе газета “Звязда”.