На беларуска-польскай мяжы затрымалі груз вопраткі на 1 мільярд
На 1 мільярд рублёў ацэнены груз эсклюзіўнай вопраткі і абутку, што быў затрыманы на беларуска-польскай мяжы. Яго перавозіў аўтамабіль "ДАФ" з расійскімі нумарамі. У пункце мытнага афармлення "Бераставіца-2" груз праверылі.
Высветлілася, што тавару перавозіцца на 3 тысячы адзінак больш, чым
заяўлена ў дакументах. Гэта найбуйнейшае затрыманне груза на
беларуска-польскай мяжы за апошнія гады.
Як паведамляе газета "Советская Белоруссия", і кіроўца, і фірма-перавозчык зрабілі выгляд, што не ведаюць, адкуль з'явіўся лішні тавар. Цяпер яго лёс вырашыць суд.
Як паведамляе газета "Советская Белоруссия", і кіроўца, і фірма-перавозчык зрабілі выгляд, што не ведаюць, адкуль з'явіўся лішні тавар. Цяпер яго лёс вырашыць суд.