На беларуска-польскай мяжы затрымалі шпагі піратаў і пісталет XIX стагоддзя
Калекцыю зброі XIX стагоддзя затрымалі супрацоўнікі мытнага паста "Варшаўскі мост". Адзін з мытнікаў звярнуў увагу на вялізную валізку масквічкі, якая рэйсавым аўтобусам ехала з Заходняй Еўропы ў Расію. Сярод яе асабістых рэчаў і былі знойдзеныя штылеты, цесакі, палашы,
штыхі 1812 года. У выдатным стане аказаўся пісталет XIX стагоддзя.
Таксама расіянка везла ўзнагароды і адмысловыя шпагі, якія, магчыма,
належалі піратам.
Мытнікі мяркуюць, што ўвесь гэты скарб жанчына купіла на адным з аўкцыёнаў і збіралася прадаць у Маскве. Цяпер калекцыя трапіць у беларускія музеі, інфармуе тэлеканал АНТ.
Мытнікі мяркуюць, што ўвесь гэты скарб жанчына купіла на адным з аўкцыёнаў і збіралася прадаць у Маскве. Цяпер калекцыя трапіць у беларускія музеі, інфармуе тэлеканал АНТ.