На беларуска-польскай мяжы з’явілася найноўшая мабільная лабараторыя
Мабільная лабараторыя, абсталяваная найноўшай тэхнікай, з’явілася на ўзбраеннні беларускіх памежнікаў. Яна першая і пакуль адзіная ў краіне. Лабараторыя здольная праводзіць комплексны аналіз усіх небяспечных
рэчываў: ядзерных, наркатычных, выбуховых, хімікатаў. З яе дапамогай
можна хутка ўстанавіць колькасць выяўленага забароненага рэчыва і
ўзровень яго небяспекі.
За першыя дзевяць месяцаў бягучага года на беларускай мяжы толькі з павышаным радыяцыйным фонам былі выяўленыя 70 грузаў. Працэдура расследавання ў кожным выпадку займала ад 1 да 10 дзён. Цяпер на яе адводзіцца не больш за 24 гадзіны.
Інфармацыя пра затрыманы груз адразу ж паведамляецца ў аператыўна-інспекцыйны цэнтр Дзяржаўнага памежнага камітэту, які і вырашыць яго лёс. З часам падобныя мабільныя лабараторыі з’явяцца ва ўсіх памежных раёнах краіны, паведамляе тэлерадыёкампанія “Мір”.
Адзначым, што днямі на беларуска-польскай мяжы быў затрыманы чарговы “радыяцыйны” груз, які перавозілі тры фуры. Менавіта там і вызначылася мабільная лабараторыя.