На беларуска-ўкраінскай мяжы пашкодзілі твар Мілінкевіча (фота)

Прыдарожны шчыт з рэкламай руху "За Свабоду" пашкодзілі невядомыя, паведамляе сайт Аляксандра Мілінкевіча. Нагадаем, што ўсталяваны білборд на беларуска-ўкраінскай мяжы. Рэклама з'явілася на памежным пераходзе "Даманава-Макраны" з боку Ўкраіны ў канцы ліпеня. У кіраўніцтве руху "За Свабоду" кажуць, што білборд паставілі прыхільнікі Мілінкевіча, якія жывуць ва Ўкраіне. Але некаму шчыт, мабыць, зусім не спадабаўся, і яго проста разграмілі.
 
Фірма, якая ўсталёўвае прыдарожную рэкламу, запэўніла замоўцаў, што неўзабаве сітуацыя будзе выпраўленая і пашкоджаны шчыт адновяць.