На беларуска-ўкраінскай мяжы злавілі кантрабандыста з возам петардаў
Вялікую партыю піратэхнікі затрымалі гомельскія памежнікі. Кантрабанду ў Украіны беларус вёз на возе партызанскімі сцежкамі, але натрапіў на засаду. Памежнікі налічылі некалькі тысяч піратэхнічных вырабаў самага рознага
асартыменту – ад хлапушак і петард да ракет і феерверкаў. Уся
піратэхніка – кітайскай вытворчасці.
Паводле папярэдніх ацэнак, яе кошт складае каля 40 мільёнаў рублёў. Дарэчы, няўдалы кантрабандыст раней ужо затрымліваўся за незаконны правоз тавараў праз беларуска-ўкраінскую мяжу.
ОНТ
Паводле папярэдніх ацэнак, яе кошт складае каля 40 мільёнаў рублёў. Дарэчы, няўдалы кантрабандыст раней ужо затрымліваўся за незаконны правоз тавараў праз беларуска-ўкраінскую мяжу.
ОНТ