На беларускай АЭС будзе працаваць больш за 2 тысячы чалавек
Агульная колькасць персаналу будучай беларускай АЭС складзе больш за 2 тысячы чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк у інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка". У асноўным персанал АЭС будзе складацца з беларускіх адмыслоўцаў, якія працуюць цяпер на электрастанцыях краіны і прайшлі адмысловую перападрыхтоўку. Акрамя таго, на станцыю будзе запрошаная неабходная колькасць спецыялістаў з-за мяжы Беларусі, якія маюць досвед працы на ядзерных рэактарах.
Па словах намесніка міністра энергетыкі, да ўводу першага энергаблоку ў Беларусі ўжо будуць падрыхтаваныя свае адмыслоўцы-ядзершчыкі.
БЕЛТА
Па словах намесніка міністра энергетыкі, да ўводу першага энергаблоку ў Беларусі ўжо будуць падрыхтаваныя свае адмыслоўцы-ядзершчыкі.
БЕЛТА