На брэсцкай мытні ў расійскага турыста знайшлі два пісталеты
Два газавыя пісталеты з патронамі, 25 срэбраных і залатых манет, а таксама калекцыю вайсковых узнагарод знайшлі брэсцкія мытнікі ў грамадзяніна Расіі. Ён ехаў на радзіму з Нямеччыны, дзе цяпер жыве, на рэйсавым аўтобусе.
Цяпер лёс канфіскаваных рэчаў вырашыць суд, а “калекцыянеру” так і не
давялося даехаць да Расіі – ён вярнуўся ў Нямеччыну, паведамляе газета
“СБ”.