На Брэстчыне за мінулыя суткі зафіксавалі рэкордную колькасць дробных ДТЗ

За мінулыя суткі ў Брэсцкай вобласці зафіксаваная рэкордная сёлета колькасць дробных дарожна-транспартных здарэнняў - 51. Палова з іх адбылася ў абласным цэнтры, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на абласную ДАІ. Такі маштабны лік аварый былі выкліканы вялікім снегападам, з-за якога ў апошнія суткі на тэрыторыі Брэстчыны рэзка пагоршылася дарожнае становішча. Асноўная прычына аварый - незахаванне кіроўцамі хуткаснага рэжыму і дыстанцыі руху. Напрыклад, толькі ў самім Брэсце на дзвюх галоўных магістралях - вуліцы Маскоўскай і праспекце Машэрава - за сем хвілін адбылося 20 аварый.

У сувязі з пагаршэннем пагодных умоў ДАІ Брэсцкай вобласці 28 студзеня перакладзеная на ўзмоцнены варыянт нясення службы.