На будоўлі метро ў Мінску пашкодзілі трубаправод з халоднай вадой

На будоўлі метро ў Мінску пашкодзілі трубаправод з халоднай вадой

На будоўлі новай галінкі метро ў Мінску здарылася аварыя: у раёне вуліцы Варанянскага, дзе будзе станцыя “Кавальская слабада”, работнікі “Метрабуда” падчас земляных работ пашкодзілі трубаправод з халоднай вадой. Гэта здарылася апоўдні 13 лістапада.

З-за гэтай аварыі без халоднай вады засталіся чатыры двухпавярховыя жылыя дамы па вуліцы Варанянскага, 44,45 і 1-му завулку Жукоўскага, 4,6. Усяго ў гэтых дамах 18 кватэраў і 60 жыхароў.

На час рамонту трубы да дамоў падвозілі пітную ваду. У 20.15 водазабеспячэнне аднавілася, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: TUT.by