На будоўлі ў Барысаве знайшлі авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны
Трыццаць сем чалавек давялося эвакуяваць з суседняга дома.
Як інфармуе БелаПАН, здарэнне адбылося 13 верасня. На будоўлі жылога дома па вуліцы Гагарына нечакана знайшлі 50-кілаграмовую авіяцыйную бомбу.
Аперацыю па размініраванні і знішчэнні авіябомбы правялі супрацоўнікі сапёрна-піратэхнічнай групы.
Фота — paradpobedy.ru