На будоўлі ў Мінску перакулілася бетонамяшалка. Загінуў кіроўца (фота)
Каб выняць яго з перакуленага КамАЗа, давялося выклікаць выратавальнікаў.
Аварыя адбылася 9 ліпеня каля 19:25 на будоўлі спартова-гасцінічнага комплекса па праспекце Пераможцаў. Пры пад'ездзе да разгрузкі бетону перакуліўся КамАЗ.
Кіроўца апынуўся заціснутым у кабіне. Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, дапамагчы яму не змаглі.


Фота: mchs.gov.by.