На будынак у цэнтры Мінску звалілася страла будаўнічага крана
Страла будаўнічага крана звалілася на комплексны адміністрацыйны будынак у цэнтры Мінску. Як удакладняе "Інтэрфакс", ніхто з людзей не пацярпеў. Падзенне адбылося, калі кран падымаў груз. Асноўны ўдар прыпаў на крамы "Рыбалоў" (APIKO-FISH) і "Рамонак" на праспекце Пераможцаў, 7. Тым не менш абедзве крамы працуюць у звычайным рэжыме. У шкляных вітрынах расколінаў няма.
Як паведамляюць выратавальнікі, меркаваная прычына падзення — адмова сістэмы аўтаматычнай абароны.
Як паведамляюць выратавальнікі, меркаваная прычына падзення — адмова сістэмы аўтаматычнай абароны.