На “Быхаўмалацэ” не чулі пра вяртанне з Расіі 20 тон тварагу
На прадпрыемстве абвяргаюць інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ 30 лістапада. Нагадаем, паводле звестак СМІ, з Расійскага Прымор’я ў Беларусь вярнулі каля 20 тон быхаўскага тварагу.
Начальнік вытворчай лабараторыі "Быхаўмалака" Таццяна Шакурава распавяла Еўрарадыё, што згаданая партыя тварагу была адпраўленая ва Уладзівасток яшчэ ў ліпені. Пэўныя прэтэнзіі адтуль вытворцы атрымалі ў верасні. "Быхаўмалако", кажа Шакурава, даслала адказ на прэтэнзію і больш ніякіх прэтэнзій не было:
Шакурава: “Тварог не вярнулі. Па тварагу была прэтэнзія. Мы давалі адказ. У ліпені тварог быў адпраўлены ва Ўладзівасток, і толькі ў верасні паступіла да нас прэтэнзія. Мы далі адказ – і больш не было прэтэнзій”.