На Чарнігаўшчыне заявілі пра заход ва Украіну калоны беларускіх войскаў
На Чарнігаўшчыне заявілі пра заход ва Украіну калоны беларускіх войскаў. Пра гэта @suspilnechernihiv паведаміў прэс-сакратар рэгіянальнага ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны "Північ" Віталь Кірылаў.
Як паведамляе УНІАН, пра перасоўванне вайсковай тэхнікі з нанесеным на яе белым кругам (адзнака беларускіх войскаў ва Украіне) распавялі жыхары населеных пунктаў Слабін, Пакуль, Міхайла-Кацюбінскі. Паводле іх слоў, у беларускай калоне было 33 адзінкі тэхнікі, 11 з якой — "Грады". Мабільная сувязь у гэтай мясцовасці глушыцца.
У гэты час на нарадзе Саўбеза ў Мінску Аляксандр Лукашэнка пераконваў прысутных, што беларусы ў вайне не ўдзельнічаюць. "Беларускае войска ніякага ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымала і не прымае, — гаварыў ён. — Больш за тое, расійскае кіраўніцтва ніколі не ставіла перад намі гэтае пытанне — аб нашым удзеле ва ўзброеным канфлікце... Няма такой неабходнасці".
Атрымліваецца, што неабходнасць з'явілася? Аднак фота і відэа, якія пацвярджалі б увод беларускіх войскаў, украінскі бок пакуль не апублікаваў.