На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы беларус выйграў срэбра ў дваябор'і

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў паўднёвакарэйскім Гаяне завяршыўся розыгрыш узнагарод у вагавай катэгорыі да 85 кг. Па суме дваябор'я беларус Сяргей Лагун падняў 380 кг (171+209), паказаўшы другі вынік. Чэмпіёнам свету стаў кітаец Лу Ёнг — 383 кг (175+208), бронза ў прадстаўніка Казахстана Ўладзіміра Кузняцова — 374 кг (170+206), інфармуе "Прессбол".

У другім руху Сяргей Лагун стаў уладальнікам малога залатога медаля — 209 кг у штуршку.