На чэмпіянаце свету па веласпорце ў дацкай зборнай скралі 30 ровараў
Скандал здарыўся ў італьянскай Фларэнцыі, дзе праходзіў турнір.
Невядомыя грабежнікі абчысцілі фургон дацкай каманды, прыпаркаваны каля гатэля, паведамляе podrobnosti.ua. Зламыснікі забралі ўсё, што было ўсярэдзіне фургона.
Чэмпіянат па веласпорце праходзіў у Італіі на мінулым тыдні, але пра інцыдэнт стала вядома толькі цяпер. Дарэчы, раней таксама з'яўлялася інфармацыя, што 16 ровараў скралі ў расійскай каманды "Кацюша".
Фота — itraveller.su