На чыгуначным вакзале перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі

На чыгуначным вакзале беларускай сталіцы перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі. Затрыманы наркакур'ер. Цягніком з Санкт-Пецярбурга 30-гадовы беларус прывёз у Мінск 90 грамаў асабліва небяспечнага сінтэтычнага наркотыку - метамфетаміну. Затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за захоўванне псіхатропных рэчываў. Зараз яму пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Андрэй Саладоўнікаў, начальнік упраўлення наркакантролю УУС Мінскай вобласці паведаміў, што наркотыкі кур'ер набыў у Санкт-Пецярбургу ў невядомай асобы. Там ён заплаціў 1400 долараў, а тут прадаў бы за 10 000 долараў.