На Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску загінула 14-гадовая дзяўчынка
Непаўналетняя мінчанка правалілася пад лёд на Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску і загінула. Паводле інфармацыі медыкаў, дзве сястры 13 і 14 гадоў пераходзілі
вадасховішча і праваліліся пад лёд. Старэйшую з іх выратаваць
не ўдалося, а малодшую з пераахалоджаннем даставілі ў бальніцу,
паведамляе "Інтэрфакс".