На Дзень Канстытуцыі 3 сям’і мінчукоў хацелі прымусова выселіць у 2 кватэры
Высяленне сям’і Васкабовічаў з прыватнага дома па мінскай вуліцы Ўманская, які “перашкаджае” будаўніцтву метро, мінскі гарадскі суд прызначыў на Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка. Уратавала тры сям’і мінчукоў ад прымусовага пераезду з двухпавярховага дома ў дзве кватэры на ўскрайку горада наглядная скарга, якую Аляксей Васкабовіч падаў у гарадскую пракуратуру. Пра гэта ён расказаў Еўрарадыё.
Аляксей Васкабовіч: “10 сакавіка суд быў па высяленні. Паколькі я не збіраюся дабраахвотна перасяляцца, то на 15-га прызначылі высяленне. Але зараз прыпынілі высяленне да разгляду нагляднай скаргі. А потым будзе рашэнне… не ведаю якое”.
Па яго словах, калі рашэнне па яго скарзе не задаволіць сям’ю Васкабовічаў, то яны будуць звяртацца па дапамогу ў Вярхоўны суд і ў Генеральную пракуратуру.
Нагадаем, што супрацьстаянне ўладальніка дома па вуліцы 1-я Ўманская Аляксея Васкабовіча з мінскімі гарадскімі ўладамі працягваецца больш за два гады. Увесь гэты час ён дамагаецца праз суд адпаведнай кампенсацыі за свой прыватны дом, які мусяць знесці ў сувязі з будаўніцтвам метро. І пакуль безвынікова. У доме пражываюць тры сям’і: Аляксей Васкабовіч з жонкай і два яго сыны з жонкамі і дзецьмі. Агулам — дзевяць чалавек. А прапаноўваюць ім пераехаць у дзве кватэры — двух- і трохпакаёвую.
Еўрарадыё пра высяленне:
З-за будаўніцтва метро тры сям'і высяляюць у дзве кватэры
За нелегальных кватарантаў суды могуць канфіскоўваць жыллё
П'яных кіроўцаў пазбавяць не толькі машын, але і кватэр
Генадзя Бураўкіна будучая цешча выгнала з кватэры