На дзіцячай горцы дзяўчынцы заціснула нагу, выклікалі выратавальнікаў (фота)
Здарэнне адбылося ўдзень у нядзелю ў Светлагорску.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 6-гадовая дзяўчынка каталася на дзіцячай горцы. Раптам металічныя канструкцыі заціснулі ёй нагу.
Выратавальнікі вызвалілі дзіця з дапамогай спецінструмента. На шчасце дзіця не атрымала ніякіх траўмаў.


Фота — 112.by