На дзверы неплацельшчыкаў прылепяць шыльды з пагрозай аб высяленні

Шыльдачкі “Ты стаіш у чарзе на высяленне” будуць вешаць у Баранавічах на дзвярах тых, хто больш за паўгода не плаціць за камунальныя паслугі, піша Інтэкс-Прэс.
Да гэтага камунальнікі выкарысталі шырокі спектр мераў уздзеяння: асабістыя гутаркі, пісьмовыя папярэджанні, адключэнне электраэнергіі, газу і вады.

Адначасова ЖРЭУ Баранавічаў вырашыла заахвочваць тых, хто плаціць у час – ад 25 кастрычніка па 31 снежня ім даецца 3% скідка на бытавую і офісную тэхніку у краме “Тэхна”.

Ідэолаг ЖРЭУ Вольга Кудласевіч паабяцала, што такія акцыі будуць ладзіцца і надалей.  Усяго ў горадзе ўхіляюцца ад аплаты 1800 чалавек, якія разам запазычыліся на 233 мільёны рублёў.