На дзяржаўным радыё перад выбарамі забаранілі "несур'ёзныя" песні

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў з ратацыі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё зніклі "несур'ёзныя" кампазіцыі мясцовых выканаўцаў. Пад сакрэтную забарону таксама трапілі Queen, Depeche Mode і нават песня "Дэльтаплан" расійскага спевака Мікалая Наскова. Пра гэта ў інтэрв'ю інтэрнэт-газеце "Салідарнасць" распавёў вядомы беларускі шоўмэн Дзмітры Ўрангель. Яго запрасілі на інтэрв'ю ў жывым радыёэфіры, але "несур'ёзнымі" песнямі аздабляць перадачу адмовіліся.

Нагадаем, што Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё з'яўляецца часткай Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Яе ўзначальвае Аляксандрам Зімоўскі.