На Фукусіме зарэгістравалі рэкордны ўзровень радыяцыі
У адным з тэхнічных калодзежаў з боку мора на аварыйнай японскай АЭС знайшлі надзвычай высокі ўзровень стронцыю-90.
Пробы вады, узятыя 16 студзеня, паказалі ўтрыманне радыенуклідаў з бэта-выпраменьваннем у 2,7 млн. бекерэляў на літр. Раней гэты паказнік быў 2,4 млн. Бк/літр. У пробах, узятых 9 студзеня, утрыманне радыеактыўных рэчываў складала 2,2 млн. Бк/літр.
Каб пазбегнуць трапляння ў мора забруджанай грунтовай вады, кампанія-аператар ТЕРСА пачала адпампоўваць яе ад берагавой лініі. Спецыялісты кампаніі звязваюць рост радыяцыі з тым, што адпампаваная забруджаная вада выліваецца недалёка ад калодзежа, перадае РИА Новости.