На Ганцаўшчыне міліцыянт злавіў сялянак, якія цягнулі з фермы 5 мяхоў мукі
Амаль па 50 кг мукі на кожную скралі на ферме і цягнулі дамоў пяць працаўніц СВК “Хатынічы”, што ў Ганцавіцкім раёне. Трох з іх затрымаў участковы, маёр Аляксандр Чабатарэнка, дзве жанчыны ўцяклі.
Жанчыны патлумачылі зладзейства тым, што ім не даплочваюць на працы. Цяпер іх чакаюць такія штрафы, што кожная магла б набыць за іх па паўтоны мукі.
Між тым, паводле КЗАП, жанчыне можна перамяшчаць груз не болей за 10 кг, не больш за 2 разы цягам гадзіны.