На Гомельшчыне падатковая знайшла больш за 440 чалавек, якія хаваюць прыбыткі
У Гомельскай вобласці за 10 месяцаў бягучага года падатковыя органы выяўленыя 442 чалавекі, якія хаваюць свае прыбыткі і ўхіляюцца ад выплаты падаткаў. Як паведамляе БелаПАН, агулам па выніках праверак парушальнікам заканадаўства давялося выплаціць у бюджэт 513,6 млн рублёў, у тым ліку 47,1 млн рублёў адміністрацыйных штрафаў за ўказанне ў дэкларацыях няпоўных і няпэўных звестак.
Да прыкладу, падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля выявіла грамадзяніна, які пабудаваў нежылое памяшканне ў Мінску. Ён не змог пацвердзіць крыніцы 48,9 млн рублёў. З гэтай сумы ён заплаціў падаходны падатак на 10,3 млн рублёў.
Гамяльчанін, які з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, выплаціў 10 млн рублёў за права арэнды гандлёвага месца ў гандлёвым цэнтры. Акрамя таго, ён на працягу двух гадоў набыў кватэру і аўтамабіль. У выніку праверкі ён не змог пацвердзіць легальнае атрыманне прыбытку ў 33 млн рублёў і даплаціў у бюджэт 3,5 млн рублёў.