На Гомельшчыне затрымалі мікрааўтобус з "жывым таварам", які везлі ў Маскву
Чарговы канал гандлю "жывым таварам" перакрыты ў Гомельскай вобласці. Мясцовыя аператыўнікі затрымалі мікрааўтобус з дзяўчатамі, якіх сутэнёры везлі ў нелегальныя маскоўскія бардэлі. Як паведамляе тэлеканал ОНТ, з пачатку года ў вобласці былі перакрытыя 11 каналаў гандлю людзьмі. Галоўныя краіны-імпарцёры сэксуальнага рабства: Турцыя, Ізраіль, Нямеччына, Кіпр, Расія.