На Гомельскім Палессі 36 населеных пунктаў застаюцца без святла

У Гомельскай вобласці 36 населеных пунктаў пакуль застаюцца без электраэнергіі. Пацярпелыя ад непагадзі вёскі знаходзяцца ў Лельчыцкім і Ельскім раёнах, інфармуе БелаПАН. З-за абрыву дратоў няма святла ў школе, двух дзіцячых садах і на чатырох фермах Лельчыцкого раёна.

10 студзеня ў шмат якіх раёнах Палесся адбылося абледзяненне правадоў, лёд дыяметрам 6—7 сантыметраў стаў прычынай абрыву ліній электраперадачы. Вядуцца аднаўленчыя працы.