На Гродзеншчыне за 9 мільёнаў прадалі стары палац разам з пенсіянеркай
76-гадовая жанчына, якая жыла ў адной з прыбудовак палаца, пра продаж даведалася апошняя. Палац у в. Жамыслаўль, што на Іўеўшчыне – копія каралеўскага Лазенкоўскага палаца-паркавага комплексу ў Варшаве.
Палац належыць мясцоваму калгасу і 10 год знаходзіцца ў заняпадзе. За саветамі тут месціліся ўправа калгасу, клуб і бібліятэка.
Старшыня калгасу праз аб'яву ў інтэрнэце прадаў комплекс бізнэсоўцу з Мінска за 9 млн. рублёў. Аднак пракуратура пастанавіла, што комплекс варты 500 млн. Рыхтуюцца пазоўныя заявы ў суд, каб прызнаць дамовы несапраўднымі. Кіраўніку калгаса можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер палац развальваецца, старадаўнія кафляныя каміны раскрадаюць. Новы ўладальнік будматэрыялы для рамонту забраў, а мясцовыя жыхары збіраюць подпісы, каб любым спосабам захаваць помнік архітэктуры.
Беларускі партызан