На Гродзеншчыне забаранілі ўсе сходы па вылучэнні дэлегатаў на Еўрафорум
Мастоўскі і Шчучынскі райвыканкамы не дазволілі правесці сходы па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі форум.
Для мастоўскіх актывістаў гэта ўжо трэцяя адмова. Рэгіянальны каардынатар Руху "За Свабоду" у Гродзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк кажа, што сёння яшчэ раз будуць пададзеныя заяўкі на правядзенне сходаў ў Мастах і Шчучыне.
Адзначым, што ў Гродзенскай вобласці мясцовыя ўлады яшчэ не далі ніводнага дазволу на правядзенне сходаў па вылучэнню дэлегатаў на Еўрафорум. Раней былі забароненыя сходы ў Зэльве, Слоніме, Ваўкавыску і Бярозаўцы.
Правесці Беларускі Еўрапейскі форум, ініцыятарам якога выступае рух “За Свабоду”, плануецца 14 лістапада ў Мінску.