На Гродзеншчыне затрымалі грузіна, які спрабаваў нелегальна патрапіць у ЕС

Грамадзяніна Грузіі затрымалі каля беларуска-польскай мяжы недалёка ад Гродна. Ён спрабаваў нелегальна перайсці ў Польшчу, але яго схапілі беларускія памежнікі.  Паведамляецца, што парушальнік ужо спрабаваў нелегальна патрапіць у ЕС, але праз беларуска-літоўскую мяжу. Ён быў таксама затрыманы, недалёка ад Смаргоні. Грузін быў прыцягнуты да адказнасці.

Цяпер можа быць распачатая крымінальная справа за паўторную спробу парушэння дзяржаўнай мяжы, інфармуе тэлеканал СТВ