На гродзенскай вуліцы мужчына страляў з пнеўматычнага пісталета па людзях

37-гадовы мужчына зрабіў каля 10 стрэлаў з пнеўматычнага пісталета ў бок 23-гадовага хлопца. Таксама ён страляў і па іншых людзях. Міліцыянеры затрымалі хулігана на месцы здарэння. У яго таксама знайшлі газавы балончык.

Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, распачатая крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства з выкарыстаннем зброі". Мужчыне пагражае альбо абмежаванне волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў, альбо ад 3 да 10 гадоў зняволення.

Фота — Мінск-навіны