На кангрэсе “За еўрапейскія каштоўнасці” можа быць каля тысячы дэлегатаў
Да тысячы дэлегатаў можа паўдзельнічаць у Кангрэсе еўрапейскіх сілаў. Кожная палітычная структура, што бярэ ўдзел у форуме, вылучыць да 300 прадстаўнікоў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў Мікола Статкевіч. Нагадаю, кангрэс “За еўрапейскія каштоўнасці” мусіць прайсці ў ДК Мінскага аўтамабільнага завода ў Мінску 21 чэрвеня. Аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу пад кіраўніцтвам Уладзіміра Навасяда ў ім удзельнічаць не будзе. Хаця сітуацыя ў ПСП не такая і простая. Вось што распавёў Еўрарадыё Мікола Статкевіч:
"Партыя будзе ўдзельнічаць, Навасяд — не. Яго калегі з партыі просяцца да ўдзелу ў Кангрэсе. Ну, мабыць, будзем уключаць у іншыя адлегацыі".
Сам Уладзімір Навасяд нядаўна заявіў пра падтрымку іншага еўрапейскага кангрэса, які плануе арганізаваць Аляксандр Мілінкевіч не пазней за сярэдзіну лістапада.
Статкевіч кажа, што парадак дня кангрэса “За еўрапейскія каштоўнасці”, праекты дакументаў ужо выпрацаваныя і праз дзень-два будуць вынесеныя на абмеркаванне.