Следства высвятляе абставіны гібелі хлопца, які галасаваў на дарозе
П'янага кіроўцу затрымалі.
Зэльвенскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу па факце інцыдэнту з гібеллю пешахода, які галасаваў на дарозе. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 14 лютага пад Зэльвай. Хлопец спрабаваў спыніць спадарожную машыну. Аўтамабіль, які наехаў на яго, выскачыў з сустрэчнай паласы. У ім знаходзіліся 3 чалавекі, якія ехалі па выпіўку ў краму на АЗС.
Следства высветліла, што аўтамабіль, які здзейсніў наезд на пешахода, быў тэхнічна няспраўны. Кіроўца і пасажыры былі нецвярозымі, утрыманне алкаголю з крыві шафёра было 1,83 праміле. У момант аварыі ў машыны адляцела задняе кола. У кювет яна не з’ехала толькі таму, што сутыкнулася з дарожным знакам.
Падазраваны затрыманы, на яго завялі крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху і правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку, якія ў выніку пацягнулі за сабой гібель чалавека, інфармуе БелаПАН.