На кожную трэцюю кватэру ў першым беларускім хмарачосе ўжо ёсць пакупнік
На трэцюю частку кватэр у першым беларускім хмарачосе ўжо ёсць патэнцыйныя пакупнікі.
Пра гэта распавёў гендырэктар фірмы-забудоўшчыка Павел Падзіла. Паводле яго слоў, першы жылы хмарачос у нашай краіне, які пачаў узводзіцца ў Мінску на скрыжаванні вуліц Танка, Ціміразева і Кальварыйскай, стане самым высокім будынкам у сталіцы.
Яго вышыня складзе 114 метраў, разам са шпілем —132 метры. Пакуль лідэрства ўтрымлівае Нацыянальная бібліятэка вышынёй амаль 74 метры.
Хмарачос, які атрымаў назву “Ветразь”, будзе нагадваць слоены пірог: паркінг на 195 месцаў, чатыры офісныя паверхі, затым жылыя — усяго ў будынку будзе 165 кватэр, аб'яднаных у два пад'езды.
На двух апошніх паверхах можна будзе набыць сапраўдныя пентхаусы — дарагія трох- і сяміпакаёвыя апартаменты плошчай 350—400 метраў з выхадамі на тэрасу. Хмарачос будзе здадзены ў 2011 годзе, піша “Народная газета”.