На Кубку свету Дар'я Домрачава страляла па чужой мішэні і прыйшла 9-й
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава адправіла тры патроны ў чужую мішэнь на першай стральбе ў мас-старце на этапе Кубка свету ў Оберхофе. Як нагадвае "Чемпионат.ру", у мінулым сезоне ў гонцы з масавым стартам Домрачава пачала страляць стоячы на "лёжцы". У гэтым сезоне Домрачава таксама паспела ўжо адзначыцца стральбой па чужых мішэнях.
На трэцюю агнявую мяжу беларуская спартоўка прыбыла безумоўным лідэрам, але памылка на стойцы пазбавіла яе месцы на пастаменце, канстатуе "Прессбол". Першыя тры стрэлы Домрачава зрабіла па чужой мішэні (тры штрафныя кругі аўтаматычна), а затым адным з двух астатніх прамахнулася ўжо па сваёй мішэні (агулам чатыры штрафныя кругі).
Тым не менш, беларуска здолела фінішаваць у дзясятцы наймацнейшых (1-0-4-2), прайграўшы пераможцы немцы Андрэа Хенкель (1-1-0-0) 1 хвіліну 37,8 секунды. На другім месцы шведка Хелена Юнсан (+23,4 — 0-1-0-1), на трэцім — нарвежка Тора Бергер (+40,3 — 0-0-0-2).
Яшчэ адна беларуска Надзея Скардына фінішавала на 17-й пазіцыі (+2.25,7 — 0-1-1-2). Агулам стартавалі 29 удзельніц.