На Магілёўшчыне зафіксаваны выбух шаленства сярод кароў

На фермах гаспадаркі “Быхаўскі”, што ў Магілёўскай вобласці, аб’яўлены карантын. Як мінімум, адна карова заразілася ад укусу шалёнай лісіцы. Астатнія, магчыма, заразіліся адна ад адной.
Ветэрынары спадзяюцца, што прынятыя экстраныя меры дазволяць спыніць распаўсюджванне смяротнага віруса. Увоз і вываз жывёлы забаронены. Трупы заражаных кароў спалілі.

Выпадкаў заражэння шаленствам сярод людзей ад ужывання ў ежу малака або мяса пакуль зафіксавана не было.

АНТ