На Магілёўшчыне злавілі кіроўцу, які наехаў на чатырох школьнікаў

У Магілёўскім раёне затрымалі кіроўцу легкавіка, які падазраецца ў наездзе на чатырох школьнікаў.
Хлопцы і дзяўчаты вярталіся з дыскатэкі па дарозе Магілёў – аэрапорт. Каля вёскі Нікіцінічы Магілёўскага раёна іх збіў легкавы аўтамабіль, які з месца здарэння з’ехаў.

На месцы загінула 16-гадовая школьніца, двое юнакоў 15-ці і 17-ці гадоў і 16-гадовая дзяўчына атрымалі цяжкія траўмы і знаходзяцца ў бальніцы ў Магілёве.

Аўтамабіль “Форд-Сьера” быў знойдзены яшчэ ўначы – у падворку СВК “Авангард”. Яго ўладальнік, 37-гадовы ахоўнік гэтай сельгасарганізацыі, затрыманы. Паведамляецца, што напярэдадні ДАІ затрымлівала мужчыну за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Інтэрфакс