На матч зборных Беларусі і Казахстана ў Брэсце прададзена 7 тысяч білетаў

На матч адборачнага раўнда чэмпіянату свету 2010 года па футболе Беларусь — Казахстан, які адбудзецца 10 кастрычніка ў Брэсце, прададзена 7000 з 9300 білетаў. Аб гэтым паведаміў БелаПАН Казімір Рынгевіч, дырэктар спартыўнага комплексу "Брэсцкі", дзе будзе праходзіць сустрэча.  З 2300 наяўных на сённяшні дзень свабодных месцаў на стадыёне 100 замацавана за балельшчыкамі Казахстана, 500 — за балельшчыкамі з Мінска. Кошт білетаў на гэты матч складае да 45 тыс. рублёў.