На Мазырскім НПЗ заяўляюць, што гатовыя да перапрацоўкі нафты з Венесуэлы

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод гатовы да прыёму і перапрацоўкі венесуэльскай нафты. На прадпрыемстве праводзіцца мадэрнізацыя, якая дазволіць выпускаць прадукцыю самых высокіх сусветных стандартаў, паведамляе тэлеканал АНТ. Нагадаем, дамова пра пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь была агучаная па выніках нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса. Нафта мусіць пастаўляцца танкерамі ў Адэсу, а адтуль — чыгункай у Беларусь. На мазырскім заводзе адзначаюць, што схема паставак нафты па чыгунцы ўжо адпрацаваная з расійскімі кампаніямі, таму праблемаў не чакаецца.


Глядзі таксама: У Беларускай нафтавай кампаніі не ведаюць, колькі каштуе нафта з Венесуэлы